Аб прадпрыемстве

ТАА «Мяліна-стыль» — вытворчасць галаўных убораў у Рэспубліцы Беларусь

Мы рады прапанаваць вам прадукцыю прадпрыемства «МЯЛІНА-СТЫЛЬ». Набыць нашы вырабы вы можаце ў рознічных крамах па ўсёй краіне. Калі ў вас узнікнуць цяжкасці з пошукам, звяртайцеся да нас па тэлефонах або праз электронную пошту, якая пазначана ва ўкладцы КАНТАКТЫ.

Наша прадпрыемства працуе на беларускім рынку галаўных убораў з 2003 года. Уся прадукцыя, якую мы прапануем вашай увазе, выраблена на нашай уласнай фабрыцы з улікам патрэб і густаў беларусаў.

Многія матэрыялы для вытворчасці мы закупляем у айчынных вытворцаў, што дазваляе нам падтрымліваць даступныя цэны на нашы тавары. За гэты час нашы капялюшы, кепі, бейсболкі і вушанкі палюбіліся многім жанчынам, а мужчыны высока ацанілі іх цяпло і зручнасць. Таксама нядаўна мы пачалі вырабляць кепкі і шапкі для дзяцей. Мы імкнемся ўдзяляць максімум увагі кожнаму кліенту, улічваючы вашы пажаданні і густ.

На жаль, асартымент на сайце не заўсёды атрымліваецца абнаўляць своечасова, таму прадстаўленыя тут мадэлі могуць адрознівацца па складзе тканін.

Калі ў вас узнікнуць пытанні, мы заўсёды гатовыя адказаць вам па тэлефонах або праз электронную пошту: melina-style@mail.ru

Дзякуем за ваш выбар!